Формула-1 у сезоне 2013
From Wikipedia, the free encyclopedia
Сезон 2013 — быў 64-ым сезонам Чэмпіянату свету па Формуле-1. Адзінаццаць каманд і дваццаць два кіроўцы змагаліся за прызы дзевятнаццаці Гран-Пры. Сезон пачаўся ў Аўстраліі 17 сакавіка і скончыўся ў Бразіліі 24 лістапада 2013 года.
Сезон 2013 быў апошнім, калі ў балідах выкарыстоўваўся 2,4-літровы рухавік канфігурацыі V8. З наступнага, 2014 года, падчас гонак каманды будуць карыстацца 1,6-літровым рухавіком канфігурацыі V6 з турбанагнятальнікам.
Себасцьян Фетэль датэрмінова абараніў тытул чэмпіёна падчас Гран-Пры Індыі і тым самым выйграў чацвёрты чэмпіёнскі тытул запар. Яго каманда Red Bull Racing таксама абараніла тытул Чэмпіёна сярод Канструктараў, які стаў трэцім запар для каманды.