Фрэнсіс Дрэйк
From Wikipedia, the free encyclopedia
У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Дрэйк.
Сэр Фрэнсіс Дрэйк (англ.: Francis Drake; каля 1540 — 28 студзеня 1596) — англійскі мараплавец, карсар, віцэ-адмірал (1588), баранэт часоў Елізаветы I. Першы англічанін, які здзейсніў кругасветнае падарожжа (у 1577—1580 гг.). Актыўны ўдзельнік разгрому іспанскага флоту (Непераможнай Армады) у Гравелінскай бітве 1588. Валодаў сядзібай Баклэнд-Эбі ў Йелвертоне.
Хуткія факты Фрэнсіс Дрэйк, Дата нараджэння ...
Фрэнсіс Дрэйк | |
---|---|
англ.: Francis Drake | |
Дата нараджэння | 13 ліпеня 1540[1] |
Месца нараджэння |
|
Дата смерці | 28 студзеня 1596(1596-01-28)[3][4][…] (55 гадоў) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Бацька | Edmund Drake[d][6] |
Жонка | Mary Newman[d][7] і Elizabeth Sydenham[d] |
Грамадзянства | |
Род войскаў | Каралеўскі ваенна-марскі флот Вялікабрытаніі |
Званне | vice admiral[d] |
Бітвы/войны | |
Узнагароды і званні | |
Аўтограф | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Закрыць
У іспанскіх калоніях быў вядомы, як Эль Драке («Цмок») (El Draque, «Drac», «Drak»). Яго імя на латыні было Franciscus Draco (Францыска Цмок).[9]. У англійскай мове Drake («качар») — састарэлая форма словы «цмок».