Фінал чэмпіянату Еўропы па футболе 2016
From Wikipedia, the free encyclopedia
Фінал чэмпіянату Еўропы па футболе 2016 (фр.: Finale du championnat d'Europe de football 2016) — футбольны матч, які адбыўся 10 ліпеня 2016 года на стадыёне Стад дэ Франс у Сен-Дэні, Францыя, які вызначыў пераможца чэмпіянату Еўропы 2016[1]. Матч скончыўся перамогай Партугаліі.
Фінал чэмпіянату Еўропы па футболе 2016 | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
фр.: Finale du championnat d'Europe de football 2016 | |||||||
Турнір | Чэмпіянат Еўропы па футболе 2016 | ||||||
|
|||||||
д. ч. | |||||||
Дата | 10 ліпеня 2016 | ||||||
Стадыён | «Стад дэ Франс», Сен-Дэні | ||||||
Ігрок матча | Пепэ | ||||||
Арбітр | Марк Клатэнбург | ||||||
Наведвальнасць | 75 868 | ||||||
Надвор'е |
Хмарна 28 °C (82,4 °F) Вільготнасць паветра 38% |
||||||
← 2012 2020 → |
Пераможца Чэмпіянату Еўропы (Партугалія) атрымаў месца на Кубку Канфедэрацый, які пройдзе ў 2017 годзе ў Расіі.
Зборная Партугаліі заваявала права на выхад у фінал, калі 6 ліпеня перамагла зборную Уэльса з лікам 2:0 у асноўны час; зборная Францыі выйшла ў фінал пасля сваёй перамогі 7 ліпеня над зборнай Германіі з лікам 2:0 у асноўны час.
Раней Францыя двойчы брала ўдзел у фіналах Еўра: у 1984 годзе, у хатнім для сябе Еўра, французы абгулялі зборную Іспаніі, а праз 16 гадоў французская каманда выйграла зноў, адолеўшы ў фінале зборную Італіі (чэмпіянат Еўропы праходзіў у Бельгіі і Нідэрландах). Зборная Партугаліі ніколі ў сваёй гісторыі чэмпіянаты Еўропы не выйгравала, а ў фінале была толькі аднойчы: у хатнім для сябе Еўра партугальцы прайгралі галоўнай сенсацыі турніру — зборнай Грэцыі.
Усяго да гэтага моманту каманды сустракаліся 24 разы, прычым першая сустрэча паміж зборнымі здарылася ў 1926 годзе і скончылася перамогай «сініх» 4:2 (матч праходзіў у Тулузе і насіў таварыскі характар). З 24 сустрэч Францыя выйграла 18, Партугалія — 5, яшчэ адна сустрэча скончылася ўнічыю. Апошнюю перамогу над французамі партугальцы атрымалі ў 1975 годзе, наступныя 10 гульняў сканчаліся на карысць Францыі. Усе тры турнірныя сустрэчы таксама засталіся за французамі (паўфінал Еўра-1984, паўфінал Еўра-2000 і паўфінал чэмпіянату свету 2006)[2].
Зборная Партугаліі абгуляла зборную Францыі ў дадатковы час. Пераможны гол на 109-й хвіліне забіў Эдыр.