Фінскі заліў
Заліў ва ўсходняй частцы Балтыйскага мора / From Wikipedia, the free encyclopedia
Фі́нскі залі́ў (фінск.: Suomenlahti, эст.: Soome laht, шведск.: Finska viken, руск.: Финский залив) — заліў ва ўсходняй частцы Балтыйскага мора, абмывае берагі Фінляндыі, Расіі і Эстоніі. Заходняй мяжой заліва лічыцца ўяўная лінія паміж паўвостравам Ханка і мысам Пыызаспэа (знаходзіцца каля вострава Осмуссаар)[1][3][4].
Хуткія факты Фінскі заліў, Вышэйстаячая акваторыя ...
Фінскі заліў | |
---|---|
фін. Suomenlahti, эст. Soome laht, шведск. Finska viken, руск. Финский залив | |
59°53′ пн. ш. 26°06′ у. д.HGЯO | |
Вышэйстаячая акваторыя | Балтыйскае мора |
Краіна | |
Тып | заліў |
Плошча | 29 500 км² |
Найбольшая глыбіня | 121[1] м |
Сярэдняя глыбіня | 38 м |
Салёнасць | ад 0,2 да 9,2[2] ‰ |
Плошча вадазбору | 420 000 км² |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Закрыць
Плошча Фінскага заліва — 29,5 тыс. км², даўжыня — 420 км, шырыня — ад 70 км у горле да 130 км у самай шырокай частцы, сярэдняя глыбіня — 38 м (максімальная 121 м).
На берагах заліва размешчаны некалькі гарадоў:
- У Расіі: Санкт-Пецярбург (уключаючы Кранштат, Сестрарэцк, Зеленагорск, Ламаносаў, Пецяргоф), Прыморск, Сасновы Бор, Выбарг, Высоцк, Усць-Луга;
- У Фінляндыі: Хельсінкі, Котка, Ханка;
- У Эстоніі: Талін, Тойла, Сіламяэ, Нарва-Йыэсуу, Палдыскі;