Хенг Самрын (нар. 25 мая 1934, вёска Как, Камбоджа) — палітычны і дзяржаўны дзеяч Камбоджы (у 1976-91 гадах Кампучыі). Член Народнай (да 1991 года Народна-рэвалюцыйнай) партыі Камбоджы з 1959 года; член яе выканкама (з 1977 года), генеральны сакратар (1981-91), ганаровы старшыня (з 1991) ЦК.
Хуткія факты Хенг Самрын, 4-ы Старшыня Нацыянальнай Асамблеі Камбоджы ...
Хенг Самрын |
---|
кхмер.: ហេង សំរិន |
|
| 4-ы Старшыня Нацыянальнай Асамблеі Камбоджы | |
---|
з 2006 |
|
Папярэднік |
Нарадом Ранарыт |
|
Папярэднік |
пасада заснавана |
Пераемнік |
пасада скасавана |
|
Папярэднік |
пасада заснавана |
Пераемнік |
пасада скасавана |
| 2-і Генеральны сакратар ЦК Народна-рэвалюцыйнай Партыі Кампучыі | |
---|
1981 — 1991 |
|
Папярэднік |
Пен Саван |
Пераемнік |
пасада скасавана |
|
Папярэднік |
пасада заснавана |
Пераемнік |
пасада скасавана |
Нараджэнне |
25 мая 1934(1934-05-25) (89 гадоў)
|
Партыя |
|
Дзейнасць |
палітык, ваенны |
Званне |
генерал |
Узнагароды |
|
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Закрыць
Удзельнік узброеннай барацьбы супраць рэжыму Лон Нола (з 1970 года), пасля яго падзення ў арміі рэжыму «чырвоных кхмераў»: палітычны камісар і камандзір дывізіі, намеснік начальніка штаба Усходняй ваеннай зоны (1976-78). У 1978 годзе ўзначаліў паўстанне вайсковых частак (падтрымана в'етнамскімі войскамі) супраць улады Пол Пота. З канца 1978 года старшыня ЦК Адзінага фронту нацыянальнага выратавання Кампучыі. Старшыня Народна-рэвалюцыйнага савета (1979-81), Дзяржаўнага савета (1981-91) Камбоджы. Ва ўмовах фактычнага кантролю В'етнама над краінай і працяглай грамадзянскай вайны з прыхільнікамі Пол Пота праводзіў курс на пабудову сацыялізму на в'етнамскі ўзор.