Хуткасная дарога R1 (Славакія)
Хуткасная дарога ў Славакіі / From Wikipedia, the free encyclopedia
Хуткасная дарога R1 (славацк.: Rýchlostná cesta R1) — хуткасная аўтамагістраль у Славакіі, якая пасля канчатковага будаўніцтва злучыць гарады Браціслава, Трнава, Серадзь, Нітра, Жарновіца, Ж’яр-над-Гронам, Зволен, Банска-Бістрыца і Ружамберак. R1 з'яўляецца часткай еўрапейскіх дарог E58, E77, E571 і E572.
Хуткія факты Асноўная інфармацыя, Краіна ...
Аўтадарога | |
Хуткасная дарога R1 | |
---|---|
славацк.: Rýchlostná cesta R1 | |
Асноўная інфармацыя | |
Краіна | Славакія |
Рэгіён | Браціслаўскі край, Трнаўскі край, Нітранскі край, Банскабістрыцкі край і Жылінскі край |
Частка дарогі | Еўрапейскі маршрут E58[d] |
Даўжыня | 268 км |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Закрыць
Агульная праектная працягласць складае 268 км, з якіх 174,6 км знаходзяцца ў эксплуатацыі і 93,4 км знаходзяцца ў стадыі падрыхтоўкі.
На скрыжаванні Нітра—Зволен дарога R1 падзяляецца на дарогу R1 у напрамку Зволена і хуткасную аўтамагістраль R1A, якая была створана ў 1970-х і 1980-х гадах шляхам рэканструкцыі былой дарогі I/51 і вядзе ў горад Нітра, дзе яна заканчваецца на скрыжаванні дарог I/64, I/65 і I/51.