Хірагана
From Wikipedia, the free encyclopedia
Хірагана[3][4] (яп.: 平仮名) — японская складовая азбука, адзін са складнікаў японскай пісьменнасці разам з катаканай, кандзі, арабскімі лічбамі і ромадзі (лацінкай). Хірагана і катакана складаюць разам сістэму каны, у якой адзін сімвай значыць адну мору. Знак каны можа перадаваць зычны гук (напрыклад, а あ); спалучэнне зычнага с наступнай галоснай (напрыклад, та た), альбо носавы сонант н ん, які ў залежнасці ад кантэксту можа гучаць як звыклыя н, м, англійскі ng (IPA ŋ) альбо як французскія насавыя зычныя.
Хірагана ひらがな | |
---|---|
Тып пісьма | складовае |
Мовы | японская, р'юкюанская |
Гісторыя | |
Стваральнік | Кукай |
Дата стварэння | каля 800 |
Перыяд | з VIII стагоддзя н.э. па цяперашні час |
Роднасныя | Катакана, хэнтайгана |
Уласцівасці | |
Напрамак пісьма | vertical right-to-left[d][1] і злева направа[d][2] |
Дыяпазон Юнікода | U+3040-U+309F |
ISO 15924 | Hira |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Хірагана ўжываецца для слоў, у запісу якіх няма кандзі, уключаючы часціцы, такія як кара から («з, ад, с»), і суфіксы, напрыклад, ~сан さん («спадар», «спадарыня»). Хірагана ўжываецца ў словах замест кандзі ў тых выпадках, калі мяркуецца, што чытач не ведае нейкіх іерогліфаў, ці гэтыя іерогліфы незнаёмы самому пісьменніку, таксама ў неафіцыйнай перапісцы. Формы дзеясловаў і прыметнікаў, напрыклад, у форме дзеяслова 食べました («еў») склады БЭ, МА, СІ, ТА, таксама запісваюцца хіраганай. Варта звярнуць увагу, што ў гэтым выпадку хіраганай была запісана частка корня слова. Хірагана ўжываецца для запісу фанэтычных падказак да кандзі, якія называюцца фурыгана.