Цэнтральнаеўрапейскі час
From Wikipedia, the free encyclopedia
Цэнтральнаеўрапейскі час (англ.: Central European Time, CET) уяўляе сабой адну з назваў часавога пояса UTC+1. Гэтым часам карыстаюцца некаторыя еўрапейскія і паўночнаафрыканскія краіны. Большасць з іх карыстаюцца таксама цэнтральнаеўрапейскім летнім часам (CEST) UTC+2 у якасці летняга часу.
сіні | Заходнееўрапейскі час (WET) (UTC+0) Заходнееўрапейскі летні час (UTC+1) |
блакітны | Заходнееўрапейскі час (WET) (UTC+0) |
чырвоны | Цэнтральнаеўрапейскі час (CET) (UTC+1) Цэнтральнаеўрап. летні час (UTC+2) |
жоўты | Калінінградскі час (USZ1) (UTC+2) |
хакі | Усходнееўрапейскі час (EET) (UTC+2) Усходнееўрапейскі летні час (UTC+3) |
зялёны | Мінскі час (FET), Маскоўскі час (MSK) (UTC+3) |
У вузейшым сэнсе пад цэнтральнаеўрапейскім часам маецца на ўвазе сістэма вылічэння часу ў тых краінах і тэрыторыях Еўропы (Аўстрыя, Албанія, Андора, Бельгія, Боснія і Герцагавіна, Ватыкан, Венгрыя, Германія, Гібралтар, Данія, кантынентальная частка Іспаніі, Італія, Ліхтэнштэйн, Люксембург, Македонія, Мальта, Манака, Нідэрланды, Нарвегія, Польшча, Сан-Марына, Сербія, Славакія, Славенія, Францыя, Харватыя, Чарнагорыя, Чэхія, Швейцарыя, Швецыя), дзе ўзімку выкарыстоўваецца час часавога пояса UTC+1, а ўлетку — часавога пояса UTC+2.