Цэнтральная Італія
From Wikipedia, the free encyclopedia
Цэнтральная Італія — сярэдняя частка сучаснай рэспублікі Італія, свайго роду пераходнае, сувязное звяно паміж Паўночнай Італіяй і Паўднёвай Італіяй («медзаджорна»). Складаецца з рэгіёнаў Лацыё, Марке, Таскана і Умбрыя.
Цэнтральная Італія занята моцна расчлянёнымі хрыбтамі Цэнтральных Апенін, маецца шмат ліній сейсмалагічных разломаў, якія чаргуюцца з катлавінамі, высокая верагоднасць разбуральных землетрасенняў, напрыклад, землетрасенне ў Авецана 1915 года. У цэнтральнай Італіі размешчана сталіца краіны — горад Рым, а таксама незалежная духоўная дзяржава Ватыкан. У цэнтральнай Італіі ўзнік і сучасная літаратурная італьянская мова (у аснове сваёй — тасканская мова).