Цэнтральны штаб партызанскага руху
From Wikipedia, the free encyclopedia
Цэнтральны штаб партызанскага руху пры Стаўцы Вярхоўнага Галоўнакамандавання — орган пры Стаўцы Вярхоўнага Галоўнакамандавання СССР, які ажыццяўляў ваеннае кіраўніцтва савецкім партызанскім рухам на акупаваных тэрыторыях падчас Вялікай Айчыннай вайны. У гэтай ролі Штаб замяніў ЦК ВКП(б) і ЦК кампартый рэспублік СССР.
Цэнтральны штаб партызанскага руху | |
---|---|
руск.: Центральный штаб партизанского движения | |
Краіна | |
Уваходзіць у | Стаўка Вярхоўнага Галоўнакамандавання |
Тып | штаб |
Удзел у |
Штаб быў створаны 30 мая 1942 года, расфарміраваны 13 студзеня 1944 года і адноўлены у маі[1] 1942 года. Начальнік штаба — першы сакратар ЦК КП(б)Б генерал-лейтэнант П. К. Панамарэнка. Меў у падпарадкаванні рэгіянальныя («рэспубліканскія») штабы партызанскіх рухаў, у тым ліку Беларускі штаб, а таксама абласныя штабы партызанскага руху (135[2]) і прадстаўніцтвы на франтах[1].
У верасні 1942 года складаўся з чатырох упраўленняў (аператыўнае, палітычнае, інфармацыйнае, упраўленне забеспячэння) і сямі аддзелаў[1]. Меў у складзе радыёвузел, экспедыцыйна-транспартную базу, 4 школы па падрыхтоўцы кадраў[1].
Штаб вызначаў галоўныя кірункі вайскова-дыверсійных дзеянняў і прапагандысцкай работы, адносіны да несавецкіх падпольных структур.[3]