Цэрквы гістарычнай Малдовы
Цэрквы гістарычнай вобласці Малдавія / From Wikipedia, the free encyclopedia
Цэрквы гістарычнай Малдовы — аб'ект Сусветнай спадчыны ў Румыніі. Уключаны ў спіс Сусветнай спадчыны ў 1993 годзе. Першапачаткова уключаў у сябе сем цэркваў, размешчаных у гістарычнай вобласці Малдова і вядомых сваімі распісанымі звонку сценамі. 1 жніўня 2010 года[1] ў аб'ект была дабаўлена царква Уваскрэсення манастыра Сучэвіца[ru].
Хуткія факты Цэрквы гістарычнай Малдовы*, Churches of Moldavia** ...
Цэрквы гістарычнай Малдовы* | |
---|---|
Churches of Moldavia** | |
Сусветная спадчына ЮНЕСКА | |
Краіна | Румынія |
Тып | Культурны |
Крытэрыі | i, iv |
Спасылка | 598 |
Рэгіён*** | Еўропа |
Гісторыя ўключэння | |
Уключэнне | 1993 (17 сесія) |
Пашырэнні | 2010 |
* Міжнародная канвенцыя «ЮНЕСКА» ** Назва ў афіцыйным англ. спісе *** Рэгіён па класіфікацыі ЮНЕСКА |
Закрыць
Уключаныя ў спіс Сусветнай спадчыны цэрквы былі пабудаваныя паміж 1487 і 1532 гадамі. Цэрквы будаваліся, як правіла, як пахавальныя для членаў княжацкіх родаў. Мастакі спачатку распісвалі ўнутраныя сцены цэркваў, затым знешнія. Кожны манастыр характарызуецца тыповай для яго каляровай гамай: так, у фрэсках Варанца[ru] пераважае сіні, а Малдавіцы — жоўты.