Чапскія
польскі шляхецкі род / From Wikipedia, the free encyclopedia
Ча́пскія, Гутэн-Чапскія — шляхецкі род герба «Ляліва» ў ВКЛ і Расійскай імперыі.
Хуткія факты Гутэн-Чапскія, Дэвіз ...
Гутэн-Чапскія | |
---|---|
Апісанне герба: гл. тэкст |
|
Дэвіз | Vitam patriae, honorem nemini («Жыццё — Айчыне, гонар — нікому») |
Тытул | Графы |
Частка радаводу кнігі | VI |
Родапачынальнік | Марцін фон Гутэн-Чапскі |
Перыяд існавання роду | з 1526 г. Існуючы нар. |
Месца паходжання | Польшча |
Падданства |
Рэч Паспалітая |
Маёнткі | Станькава, (каля г. Койданава); Чаплі, Смоленг і Дамерау (Дамброўка) (Польшча); і інш.. |
Палацы і асабнякі | Варшава |
Грамадзянская дзейнасць | губернатар |
Ваенная дзейнасць | Ваявода, генерал-лейтэнант |
Рэлігійная дзейнасць | біскуп |
Вайсковыя ўзнагароды | , і інш. |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Закрыць
Лічылі сябе выхадцамі з Прусіі. Першы дакументальна вядомы прадстаўнік роду — Марцін, якому Жыгімонт I Стары ў 1526 давердзіў права на ўладанне маёнткам Чаплі (адсюль прозвішча). Мелі родавы маёнтак Бэнкава ў Польшчы. Карысталіся графскім тытулам, які ў ХІХ ст. прызнаны ў Прусіі і Расіі. Мелі маёнткі ў Германіі, Аўстрыі, Польшчы, ва Украіне. На Беларусі ў ХІХ — пач. XX ст. Чапскім належалі Станькава, Прылукі, Негарэлае і інш. ў Мінскім павеце, Нарушчавічы, Сваятычы ў Навагрудскім, Ганцавічы, Нача-Ляхоўская ў Слуцкім павеце.