Чарлз Грэм «Чарлі» Адам (англ.: Charles Graham «Charlie» Adam; нар. 10 снежня 1985, Данды, Шатландыя) — шатландскі футбаліст, цэнтральны або левы паўабаронца. Ігрок нацыянальнай зборнай Шатландыі (2007—2015).
Хуткія факты Чарлі Адам, Агульная інфармацыя ...
Закрыць
Прайшоў футбольную акадэмію «Рэйнджэрс», але напачатку кар’еры шмат часу правёў у арэндах. Месца ў асноўным складзе атрымаў толькі пры Полі Ле Гуэне і Уолтэры Сміце. Разам з шатландскім клубам удзельнічаў у фінале Кубка УЕФА ў 2008 годзе. У «Блэкпуле» выступаў з 2009 года па 2011 года, а пасля паніжэння клуба ў рангу перайшоў у «Ліверпул». З 2012 па 2019 год быў іграком «Сток Сіці», а ў жніўні 2019 года далучыўся да «Рэдынга», які пакінуў па заканчэнні сезона 2019/20.
У верасні 2020 года перайшоў у «Данды». У маі 2022 года пакінуў клуб па заканчэнні кантракта, а ў верасні 2022 года абвясціў пра завяршэнне кар’еры і пачаў працаваць у структуры «Бернлі».