Чорнае (возера, Верхнядзвінскі раён)
возера ў Латвіі і ў Верхнядзвінскім раёне Віцебскай вобласці ў басейне ракі Росіца / From Wikipedia, the free encyclopedia
У паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Возера Чорнае.
Чо́рнае — возера ў Верхнядзвінскім раёне Віцебскай вобласці ў басейне ракі Росіца, за 1,5 км ад вёскі Крывасельцы на мяжы з Латвіяй.
Хуткія факты Чорнае, Морфаметрыя ...
Чорнае | |
---|---|
Морфаметрыя | |
Вышыня над узроўнем мора | 159,3 м |
Даўжыня | 0,75 км |
Шырыня | 0,3 км |
Плошча | 0,2 км² |
Даўжыня берагавой лініі | 1,9 км |
Найбольшая глыбіня | 1 м і 2,2 м |
Басейн | |
Плошча вадазбору | 12,5 км² |
Упадаюць | рака Росіца, канал |
Выцякаюць | рака Росіца |
Размяшчэнне | |
Краіны | Беларусь, Латвія |
Рэгіён | Віцебская вобласць |
|
|
|
|
|
|
Закрыць
Плошча паверхні возера 0,2 км². Даўжыня 0,75 км, найбольшая шырыня 0,3 км. Даўжыня берагавой лініі 1,9 км. Катлавіна возера выцягнутая ў напрамку з паўночнага захаду на паўднёвы ўсход. Плошча вадазбору 12,5 км².
Праз возера працякае рака Росіца. Каналам Чорнае злучана з возерам Белае.