Чыкой
From Wikipedia, the free encyclopedia
Чыко́й[1] (бур. Сγхэ мγрэн, руск.: Чикой) — рака ў Азіі, у Бураціі і Забайкальскім краі Расіі і часткова на мяжы з Манголіяй, правы прыток ракі Селенга (басейн возера Байкал).
Хуткія факты Чыкой, Характарыстыка ...
Чыкой | |
---|---|
бур. Сγхэ мγрэн, руск. Чикой | |
Характарыстыка | |
Даўжыня | 769 км |
Басейн | 46 200 км² |
Расход вады | 261 м³/с (у ніжнім цячэнні) |
Вадацёк | |
Выток | |
• Месцазнаходжанне | Чыкаконскі хрыбет |
• Каардынаты | 49°37′41″ пн. ш. 109°56′23″ у. д.HGЯO |
Вусце | Селенга |
• Каардынаты | 51°03′28″ пн. ш. 106°39′04″ у. д.HGЯO |
Размяшчэнне | |
Водная сістэма | Карскае мора |
Краіны | |
Рэгіёны | Бурація, Забайкальскі край |
Код у ДВР | 16030000212116300009089 |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Закрыць
Даўжыня ракі 769 км. Плошча вадазбору 46 200 км². Сярэдні расход вады ў ніжнім цячэнні каля 261[2] м³/с. Сярэдні аб’ём сцёку 8,237[2] км³/год. Выток ракі знаходзіцца на Чыкаконскім хрыбце. Працякае ўздоўж паўднёвага схіла Малханскага хрыбта на тэрыторыі Забайкальскага края і Бураціі, часткова на мяжы з Манголіяй. У ніжнім цячэнні рэчышча Чыкоя раздзяляецца на рукавы, утвараючы доўгія астравы. Жыўленне ракі пераважна дажджавое. Галоўны прыток — рака Менза (левы). У басейне ракі 560[2] азёр агульнай плошчай 14,8[2] км².
Рака суднаходная на 152 км ад вусця.