Чырвоная гвардыя (Расія)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Чырвоная гвардыя (руск.: Кра́сная гва́рдия) — добраахвотныя[2] ўзброеныя атрады, якія ствараліся рабочымі, сялянамі і казакамі падчас рэвалюцыі 1917 года ў Расіі[2], асноўная форма ўзброеных арганізацый бальшавікаў падчас падрыхтоўкі і ажыццяўлення Кастрычніцкай рэвалюцыі і першых месяцаў Грамадзянскай вайны[3]. Атрады Чырвонай гвардыі агульнарасійскага камандавання не мелі, ствараліся і расфармоўваліся рашэннямі партыйных і савецкіх органаў на месцах.
Хуткія факты Чырвоная гвардыя, Ідэалогія ...
Чырвоная гвардыя | |
---|---|
Ідэалогія | марксізм |
Актыўная ў |
Расійская рэспубліка, затым РСФСР |
Сфарміравана | красавік 1917 |
Расфарміравана | 1919 |
Удзел у канфліктах | Ліпеньскія дні[1], Кастрычніцкая рэвалюцыя (у Петраградзе, Маскве, Ташкенце), Грамадзянская вайна ў Расіі, Грамадзянская вайна ў Фінляндыі |
Закрыць
Запыт «Чырвоная гвардыя» перанакіроўваецца сюды; гл. таксама іншыя значэнні.
Не блытаць з савецкай гвардыяй часоў Вялікай Айчыннай вайны.