Чэмпіянат свету па снукеры 2018
From Wikipedia, the free encyclopedia
Чэмпіяна́т све́ту 2018 (англ.: World Snooker Championship 2018, таксама вядомы як Betfred World Snooker Championship 2018 — ад назвы спонсара) — прафесійны рэйтынгавы турнір па снукеры, які праходзіў з 21 красавіка па 7 мая 2018 года ў тэатры Крусібл, у Шэфілдзе, Англія. Найпрэстыжнейшае і найбуйнейшае па рэйтынгавых ачках і прызавых грошах снукернае спаборніцтва, а таксама трэцяе спаборніцтва Трайной кароны ў сезоне 2017/2018. Турнір стаў 84-м розыгрышам чэмпіянату свету, які быў заснаваны ў 1927 годзе, і 42-м сусветным першынствам, якое праходзіла у тэатры Крусібл. Кампанія Betfred у восьмы раз і ў чацвёрты раз запар стала спонсарам чэмпіянат свету.
Хуткія факты Сезон, Тэрміны ...
Чэмпіянат свету 2018 | |
Сезон | 2017/2018 |
---|---|
Тэрміны | 21 красавіка — 7 мая 2018 |
Арэна | Тэатр Крусібл |
Горад | Шэфілд |
Краіна | Англія |
Арганізацыя | WPBSA |
Спонсар | Betfred |
Фармат | Рэйтынгавы турнір |
Агульны прызавы фонд | £1,968,000 |
Прызавыя пераможцы | £425,000 |
Мінулы чэмпіён | Марк Сэлбі |
Фінал | |
Пераможца | Марк Уільямс |
Фіналіст | Джон Хігінс |
Лік | 18:16 |
Статыстыка турніру | |
Колькасць удзельнікаў | 32 (+112) |
Колькасць матчаў | 31 (+112) |
Колькасць фрэймаў | 594 () |
Колькасць соценных серый | 84 () |
Найвышэйшая серыя | 146 (Джон Хігінс) (кваліфікацыя: 147 (Лян Вэньбо)) |
←2017 ● Чэмпіянат свету ● 2019→ | |
Снукерны сезон 2017/2018 | |
←Адкрыты чэмпіянат Кітая |
Закрыць