Чэмпіянат свету па футболе 2014 (адборачны турнір)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Адборачны турнір чэмпіянату свету 2014 пачаўся 15 чэрвеня 2011 і завяршыўся 20 лістапада 2013 [1].
3 сакавіка 2011 ФІФА размеркавала месцы ў фінальным турніры па рэгіянальных канфедэрацыі. Размеркаванне месцаў засталося такім жа, як і для двух папярэдніх чэмпіянатаў свету. Адно месца зоймуць гаспадары турніру, канфедэрацыі атрымаюць 29 гарантаваных месцаў у фінальным турніры, яшчэ 2 месцы будуць занятыя пераможцамі міжкантынентальных стыкавых матчаў; склад пар іх удзельнікаў быў вызначаны лёсаваннем 29 ліпеня 2011 [2][3]. Лёсаванне ў зонах УЕФА (1 раўнд), КАФ (1 і 2 раўнды), КАНКАКАФ (2 і 3 раўнды), АФК (3 раўнд) і КФА (2 раўнд) адбылася 30 ліпеня 2011 у Рыа-дэ-Жанейра[3].
Першы матч адборачнага турніру адбыўся 15 чэрвеня 2011 (Мантсерат - Беліз, зона КАНКАКАФ), апошні - 20 лістапада 2013 года (Уругвай - Іарданія, міжкантынентальны стыкавы матч).