Шасцівугольнік Сатурна
атмасферны феномен на планеце Сатурн / From Wikipedia, the free encyclopedia
Гіганцкі гексагон — атмасферны феномен на планеце Сатурн, які не мае на сённяшні дзень строгага навуковага тлумачэння. Уяўляе сабой геаметрычна правільны шасцівугольнік з папярочнікам у 25 тыс. кіламетраў, які знаходзіцца на паўночным полюсе Сатурна. Як відаць, гексагон з'яўляецца даволі незвычайным віхрам. Прамыя сцены віхра сыходзяць углыб атмасферы на адлегласць да 100 кіламетраў. Пры вывучэнні віхра ў інфрачырвоным дыяпазоне назіраюцца светлыя ўчасткі, якія ўяўляюць сабой гіганцкія прарэхі ў воблачнай сістэме, якія распасціраюцца, як мінімум, на 75 кіламетраў углыб атмасферы.