Шведскія фрыкадэлькі
From Wikipedia, the free encyclopedia
Шведскія фрыкадэлькі, таксама шведскія тэфтэлі (шведск.: köttbullar — шэтбуляр, часта скажаецца як котбулар) — смажаныя фрыкадэлькі, традыцыйная мясная страва шведскай кухні. Звычайна падаюцца з бульбай, сметанковым соусам і брусніцамі. Асабліва папулярны ў дзяцей. Шведскія фрыкадэлькі, як кожныя іншыя, гатуюцца з мяснога фаршу з дадаваннем яек, паніровачнай мукі, малака або вяршкоў і дробна пасечанай, папярэдне абсмажанай рэпчатай цыбулі.
Хуткія факты Аўтарства, Краіна паходжання ...
Аўтарства | |
---|---|
Краіна паходжання | |
Кампаненты | |
Асноўныя | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Закрыць
Многія мясныя стравы фінскай кухні, сярод іх і фрыкадэлькі, у значнай ступені з’яўляюцца вынікам уплыву шведскай кухні, бо Фінляндыя на працягу многіх стагоддзяў уваходзіла ў склад Швецыі.
Мясныя тэфтэлі — улюблёная ежа Карлсана (персанажа дзіцячай казкі Астрыд Ліндгрэн).