Швецыя на конкурсе песні Еўрабачанне
From Wikipedia, the free encyclopedia
Швецыя пачала ўдзельнічаць на конкурсе песні Еўрабачанне з 1958 года. У 1957 Швецыя толькі транслявала конкурс. У 1964, 1970 і 1976 Швецыя не прымала ўдзелу ў конкурсе. Адбор прадстаўніка заўсёды адбываўся з дапамогай адкрытага конкурса (акрамя 1958). Нацыянальны адбор носіць назву «Melodifestivalen».
Швецыя | |
---|---|
Вяшчальнік | SR (1958−1979) SVT (з 1980) |
Адбор | Нацыянальны
1959–1963
1965–1969 1971–1975 1977–2022 Унутраны
1958
|
Удзелы | |
Удзелы | 60 (59 у фінале) |
Першы выступ | 1958 |
Лепшы вынік | 1 (1974, 1984, 1991, 1999, 2012, 2015, 2023) |
Горшы вынік | 11 (паўфінал) (2010) |
Спасылкі | |
Старонка краіны (нявызн.). | |
Сайт тэлеканала (нявызн.). |
Швецыя 6 разоў перамагала на конкурсе, саступаючы па гэтым паказчыку толькі Ірландыі. Першай пераможнай песняй стала «Waterloo», выкананая групай ABBA у 1974 годзе. Праз дзесяць гадоў у 1984 годзе перамагла песня «Diggi-loo diggi-ley», выкананая «Herreys». У 1991 годзе выйграла Карола з песняй «Fångad av en stormvind». У 1999 годзе перамагла Шарлота Нільсан з песняй «Take me to your heaven». Далей Швецыя перамагае на Еўрабачанні 2012, дзе яе прадстаўляла спявачка Ларын з песняй «Euphoria». У 2015 годзе лепшым стаў Монс Сельмерлёў з песняй «Heroes».
Толькі двойчы Швецыя займала апошняе месца ў фінале: у 1963 годзе, «атрымаўшы» нуль балаў, і ў 1977 годзе з двума баламі ад Германіі.
Швецыя — адна з нешматлікіх «старых» краін, якія ў новым тысячагоддзі не пагоршылі свае вынікі. 6 з 10 раз яны пападалі ў топ-дзясятку. Толькі ў 2005 годзе шведскі прадстаўнік Марцін Стэнмарк заняў 19-е месца, а ў 2007 і 2008 «The Ark» і Шарлота Перэлі (якая перамагла ў 1999 годзе) занялі 18-е месца, а таксама Малена Эрнман у 2009 годзе заняла толькі 21-е з 25-ці месцаў.
У 2010 годзе краіне ўпершыню не ўдалося выйсці ў фінал. Гэта адзіны пазафінальны вынік краіны.
22 кастрычніка 2005 года на конкурсе «Congratulations», які прайшоў у Даніі, песня «Waterloo», выкананая ў 1974 годзе, была прызнана лепшай песняй Еўрабачання за ўвесь час існавання конкурсу.
Некаторыя выканаўцы прадстаўлялі Швецыю некалькі разоў: Шарлота Перэлі два разы (у 2008 і пад прозвішчам Нільсан у 1999); Карола Хегквіст тры разы (у 1983, 1991 і 2006 проста як Карола), якая перамагла ў 1991, заўсёды ўваходзіла ў топ-5. Мэры Бергман таксама тры разы прадстаўляла краіну (два разы ў 1971 і 1972 у складзе групы «Family Four» і адзін раз разам з Роджэрам Пантарам у 1994). Сам Роджэр яшчэ раз пабываў на конкурсе ў 2000 годзе. Томі Чорберг прадстаўляў Швецыю ў 1988 і 1969. Б’ерн Шыфс ездзіў у 1978 і 1981.
На конкурсе песні Еўрабачанне 2012 Швецыя больш за ўсіх атрымала 12 балаў — ад 18-ці краін. Гэта рэкорд па колькасці атрыманых 12 балаў за ўсю гісторыю песеннага конкурсу.
З 1999 года Швецыя стала адной з нямногіх краін, якая кожны год адпраўляла песні на англійскай мове замест роднай.
Адпаведна сваіх перамог, Швецыя 6 разоў атрымала права правядзення конкурсу — 1975, 1985, 1992, 2000, 2013, 2016.
За ўсю гісторыю ўдзелу ў конкурсе Швецыя атрымала ў фіналах 5010 балаў, а ў паўфіналах — 1681.