Шнуркі
From Wikipedia, the free encyclopedia
Шнуркі (ад ням.: Schnur[1]) — адрэзкі вяроўкі пэўнай даўжыні, якія прасоўваюць праз спецыяльныя адтуліны ў абутку і, якія служаць для ўтрымання яго на ступні. У развязаным стане шнуркі дазваляюць свабодна вымаць нагу з абутку. Пасля зацягвання і завязвання фіксуюць абутак на ступні чалавека.
Шнуркі набылі папулярнасць толькі ў XX стагоддзі. Да гэтага ў ходзе быў абутак без шнуркоў альбо з рознымі спражкамі або гузікамі ў якасці фіксуючых элементаў.
Сучаснай папулярнай альтэрнатывай шнуркам з'яўляецца зашпілька-ліштва.