Штайншцюкен
From Wikipedia, the free encyclopedia
Шта́йншцюкен (ням.: Steinstücken) — гістарычная мясцовасць і мікрараён у паўднёвай частцы берлінскага раёна Ванзэе на гары Бабельсберг, якая дала назву раёну Патсдама. У Штайншцюкене на тэрыторыі ў адзін кіламетр з захаду на ўсход і 300 м з поўначы на поўдзень пражывае каля 300 чалавек. Штайншцюкен атрымаў вядомасць як адзіны ўвесь час населены эксклаў Заходняга Берліна ў гады халоднай вайны.