Штандар Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь
сімвал прэзідэнцкай улады ў Рэспубліцы Беларусь / From Wikipedia, the free encyclopedia
Штандар Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь з’яўляецца галоўным сімвалам прэзідэнцкай улады ў Рэспубліцы Беларусь. Штандар Прэзідэнта быў афіцыйна зацверджаны 27 сакавіка 1997 г. указам «Аб штандары (сцягу) Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь». Як і штандары некаторых іншых кіраўнікоў дзяржаў (напрыклад, Расіі), уяўляе сабой дзяржаўны сцяг, на які накладзены дзяржаўны герб. Штандар Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь устанаўліваецца:
- над рэзідэнцыяй Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь у Мінску;
- над рэзідэнцыямі падчас знаходжання ў іх Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь;
- на транспартных сродках Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.
Згодна з артыкулам 6 Закона № 301-З, пры адначасовым узняцці або ўстанаўленні Дзяржаўнага сцяга Рэспублікі Беларусь і штандара Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Дзяржаўны сцяг павінен быць падняты або ўстаноўлены з левага боку, а штандар Прэзідэнта — з правага, калі стаць да іх тварам.