Эгіда
From Wikipedia, the free encyclopedia
У паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Эгіда.
Эгі́да, або эгі́д (стар.-грэч.: αἰγίς, «бура, віхар») — шчыт Зеўса, паводле некаторых паданняў, зроблены Гефестам са шкуры міфічнай казы Амалфеі; лічылася, што гэтым шчытом Зеўс уздымае грозныя буры. У цэнтры шчыта была прымацавана адсечаная галава гаргоны Медузы. Эгіях (стар.-грэч.: αἰγίοχος, літар. «які носіць эгіду») — Шчытатрымальнік, адзін з эпітэтаў Зеўса.
Часам эгіда надавалася ў якасці атрыбуту таксама Апалону і Афіне.
Выраз «пад эгідай» азначае знаходзіцца пад заступніцтвам, абаронай якога-небудзь асобы або дзейнічаць у рамках якой-небудзь установы, арганізацыі ці прадпрыемства. Напрыклад, футбольныя клубныя турніры праводзяцца пад эгідай УЕФА, ЮНІСЕФ дзейнічае пад эгідай ААН і да т.п.