Эдвін Паўэл Хабл
From Wikipedia, the free encyclopedia
Эдвін Паўэл Хабл (англ.: Edwin Powell Hubble, 20 лістапада 1889, Маршфілд, Місуры, ЗША — 28 снежня 1953, Сан-Марына, Каліфорнія, ЗША) — амерыканскі астраном, пачынальнік сучаснай пазагалактычнай астраноміі, адкрывальнік закона Хабла і пастаянная Хабла (1929) (Гл. таксама: расшырэнне Сусвету). У 1914—1917 гадах працаваў у Еркскай абсерваторыі, з 1919 года — у абсерваторыі Маўнт-Вілсан. Член Нацыянальнай акадэміі навук у Вашынгтоне з 1927 года.
Эдвін Хабл | |
---|---|
Edwin Hubble | |
Дата нараджэння | 20 лістапада 1889(1889-11-20)[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 28 верасня 1953(1953-09-28)[3][2][…] (63 гады) |
Месца смерці | |
Месца пахавання |
|
Грамадзянства | |
Жонка | Grace Lillian Burke[d] |
Род дзейнасці | астраном, астрафізік, касмолаг |
Навуковая сфера | астраномія |
Месца працы | Еркская абсерваторыя, Маўнт-Вілсанская абсерваторыя |
Навуковая ступень | доктар тэхнічных навук |
Альма-матар | |
Навуковы кіраўнік | Edwin Brant Frost[d][5] |
Вядомы як | аўтар Закона Хабла |
Член у | |
Узнагароды | Медаль Кэтрын Брус, стыпендыя Родса |
Подпіс | |
Цытаты ў Вікіцытатніку | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Грунтоўна змяніў разуменне Сусвету, пацвердзіўшы існаванне іншых галактык, а не толькі нашай. Таксама разглядаў ідэю аб тым, што велічыня эфекта Доплера, у дадзеным выпадку званым «чырвонае зрушэнне», назіраемага ў светлавым спектры аддаленых галактык, узрастае прапарцыянальна адлегласці да той ці іншай галактыкі ад Зямлі. Гэтая прапарцыянальная залежнасць стала вядома як Закон Хабла, на два гады раней гэта ж адкрыццё зрабіў бельгійскі вучоны Жорж Леметр. Інтэрпрэтацыя чырвонага зрушэння як доплераўскага эфекта была раней прапанавана амерыканскім астраномам Веста Слайферам, чыімі дадзенымі карыстаўся Эдвін Хабл. Аднак Эдвін Хабл ўсё ж сумняваўся ў інтэрпрэтацыі гэтых дадзеных, што прывяло да стварэння тэорыі метрычнага расшырэння прасторы (па-англійску: Metric expansion of space), якое складаецца ў амаль аднародным і ізатропным расшырэнні касмічнай прасторы ў маштабах усяго Сусвету.
Асноўныя працы Эдвіна Хабла прысвечаны вывучэнню галактык. У 1922 годзе ён прапанаваў падпадзяліць назіраныя туманнасці на галактыкі і газа-пылавыя туманнасці. У 1924—1926 гадах выявіў на фотаздымках некаторых бліжэйшых галактык зоркі, з якіх яны складаюцца, чым даказаў, што яны ўяўляюць сабой зорныя сістэмы, як наш Млечны Шлях. Склаў першую падрабязную класіфікацыю галактык паводле іх форм і іншых асаблівасцей (1925). У 1929 годзе выявіў залежнасць паміж чырвоным зрушэннем галактык і адлегласцю да іх. У 1935 годзе адкрыў астэроід № 1373, названы ім «Цынцынаці» (1373 Цынцынаці).
У гонар Хабла названы астэроід № 2069, адкрыты ў 1955 годзе (2069 Хабл), а таксама знакаміты касмічны тэлескоп «Хабл», выведзены на арбіту ў 1990 годзе.