Эдгар Дуглас Эдрыян
From Wikipedia, the free encyclopedia
Эдгар Дуглас Эдрыян (англ.: Edgar Douglas Adrian, першы барон Эдрыян (30 лістапада 1889, Лондан, Вялікабрытанія — 4 жніўня 1977) — брытанскі электрафізіёлаг, даследчык нервовай сістэмы, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па фізіялогіі і медыцыне (1932) (сумесна з Чарлзам Шэрынгтанам) «за адкрыцці, якія тычацца функцый нейронаў».
Эдгар Дуглас Эдрыян | |
---|---|
англ.: Edgar Douglas Adrian | |
Дата нараджэння | 30 лістапада 1889(1889-11-30)[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 4 жніўня 1977(1977-08-04)[1][4][…] (87 гадоў) |
Месца смерці |
|
Грамадзянства | |
Бацька | Alfred Douglas Adrian[d][5][6] |
Маці | Flora Lavinia Barton[d][5][6] |
Жонка | Hester Adrian, Baroness Adrian[d][6][7] |
Дзеці | Richard Adrian, 2nd Baron Adrian[d][5][6], Anne Adrian[d][5][6] і Jennet Adrian[d][5][6] |
Род дзейнасці | урач, палітык, нейрабіёлаг, выкладчык універсітэта, фізіёлаг |
Навуковая сфера | электрафізіялогія |
Месца працы | |
Альма-матар | |
Вядомы як | даследчык функцый нейронаў |
Член у | |
Узнагароды | Нобелеўская прэмія па фізіялогіі і медыцыне (1932) |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Член (1923) і прэзідэнт (1950—1955) Лонданскага каралеўскага таварыства. Асноўныя працы прысвечаны электрафізіялогіі органаў пачуццяў і нервовых клетак. Вядомы як бліскучы эксперыментатар, які паклаў пачатак прымяненню электронікі ў фізіялагічных даследаваннях. Упершыню правёў эксперыменты на адзіночных нервовых валокнах і нервовых канчатках. З 1934 года займаўся электрафізіялагічным даследаваннем мозгу і вывучэннем парушэння яго функцый. Зарэгістраваў электрычную актыўнасць асобных нервовых клетак.