Эканоміка Венесуэлы
From Wikipedia, the free encyclopedia
Венесуэла — індустрыяльна-аграрная краіна. Грашовая адзінка — венесуэльскі балівар. Прамысловасць дае да 40 % ВУП, сельская гаспадарка — 5 %. Самая багатая нафтай краіна свету. Здабыча і экспарт нафты складаюць аснову эканомікі. Папулістычная палітыка Уга Чавеса і яго спадкаемцы Нікаласа Мадура прывялі да жудаснага эканамічнага крызісу, што распачаўся ў 2013 і цягнецца па сёння. Спыніўся прыток замежных інвестыцый; узраслі беспрацоўе, беднасць, дзіцячая смяротнасць. У венесуэльскіх крамах даўно няма самых неабходных тавараў. Па выніках 2018 інфляцыя склала 1 370 000%[2]. Усё гэта вылілася ў масавую эміграцыю, грамадзянскае супрацьстаянне з вулічнымі пратэстамі і міжнародны палітычны крызіс. Венесуэла — адзін з пяці заснавальнікаў нафтавага картэля АПЕК. Са снежня 2005 Венесуэла — член Меркасур.
Эканоміка Венесуэлы | |
---|---|
Эканамічныя паказчыкі | |
| |
Валюта |
Балівар (=100 сенціма) |
Фіскальны год | 1 студзеня — 31 снежня |
Міжнародныя арганізацыі |
Эканамічная камісія ААН для Лацінскай Амерыкі (з 1948) Сусветная гандлёвая арганізацыя ALBA (з 2007) ЛАІ |
Статыстыка | |
ВУП (намінальны) |
▼$144,737 млрд (ППС, 2020, 79-е месца)[1] ▼$47,255 млрд (намінал, 2020, 94-е месца)[1] |
Рост ВУП | -30 % (2020, ацэнка)[1] |
ВУП на душу насельніцтва па ППЗ |
▼$5178,267 (паводле ППС, 2020, 147-е месца)[1] ▼$1690,659 (намінал, 2020, 159-е месца)[1] |
Структура ВУП па канчатковым выкарыстанні |
Прыватнае спажыванне: 68,5 % Спажыванне дзяржавы: 19,6 % інвестыцыі ў асноўны капітал: 13,9 % інвестыцыі ў матэрыяльныя запасы: 1,7 % Экспарт: 7 % Імпарт: -10,7 % |
ВУП па сектарах |
Агракомплекс: 4,7 %; Вытворчасць: 40,4 % ; Паслугі: 54,9 % |
Інфляцыя (ІСК) | 1087,5 % (2017) |
Валавыя нацыянальныя зберажэнні | 12,1 % ад ВУП (2017) |
Насельніцтва за рысай беднаты | 19,7 % (2015) |
Каэфіцыент Джыні | 39 (2011) |
Эканамічна актыўнае насельніцтва | 14,23 млн (2017) |
Занятае насельніцтва па сектарах |
Агракомплекс: 7,3 %; Вытворчасць: 21,8 %; Паслугі: 70,9 % |
Узровень беспрацоўя | 27,1 % (2017) |
Асноўныя галіны |
нафтаздабываючая нафтаперапрацоўчая |
Знешні гандаль | |
Экспарт | $32,06 млрд (2017) |
Артыкулы экспарту | нафта і нафтапрадукты, баксіты і алюміній, прадукты харчавання |
Партнёры па экспарце |
34,8 % 17,2 % 16 % 8,2 % 6,3 % 4,2 % |
Імпарт | $11 млрд (2017) |
Артыкулы імпарту | прадукты харчавання, прамысловае абсталяванне, транспартныя сродкі, будматэрыялы |
Партнёры па імпарце |
24,8 % 14,2 % 9,5 % |
Дзяржаўныя фінансы | |
Дзяржаўны доўг | 38,9 % ад ВУП (2017) |
Знешні доўг | $100,3 млрд (2017) |
Бюджэтны дэфіцыт | 46,1 % (2017) |
Дзяржаўныя даходы | $92,8 млрд (2017) |
Дзяржаўныя выдаткі | $189,7 млрд (2017) |
Уліковая стаўка цэнтральнага банка | 29,5 % (2015) |
Банкаўская крэдытная стаўка для надзейных пазычальнікаў | 21,1 % (2017) |
Аб’ём крэдытавання банкамі некамерцыйных арганізацый і фізічных асоб |
$66,97 млрд (2017) |
Сальда рахунку бягучых аперацый | $4,277 млрд (2017) |
Заўвагі: Асноўная крыніца: Даведнік ЦРУ Калі не абумоўлена іншае, усе прадстаўленыя лічбы ў доларах ЗША |