Эргакальцыферол
From Wikipedia, the free encyclopedia
Эргакальцыферо́л (вітамін D2) — адзін з найважнейшых кальцыферолаў. Галоўная крыніца эргакальцыферола — алей, дрожджы, малако. Удзельнічае ў рэгуляцыі фосфарна-кальцыевага абмену.
Эргакальцыферол | |
Агульныя | |
---|---|
Хім. формула | C₂₈H₄₄O |
Тэрмічныя ўласцівасці | |
Класіфікацыя | |
Рэг. нумар CAS | 50-14-6 |
PubChem | 5280793 |
Рэг. нумар EINECS | 200-014-9 |
SMILES | |
ChemSpider | 4444351 |
Мае стэроідную структуру, утвараецца пад уплывам ультрафіялетавых прамянёў з вітаміну D1, які ўтрымліваецца ў раслінах і мікраарганізмах.
У печані ператвараецца ў 25-гідраксі-эргакальцыферол, потым у нырках у 1,25-дыгідраксі-эргакальцыферол, які ўзмацняе ўсмоктванне кальцыю і фасфатаў у кішэчніку, нырках і вывядзенне кальцыю з касцей. Гэта прыводзіць да павышэння ўтрымання кальцыю ў крыві.
Эргакальцыферол валодае антыаксідантным і антыканцэрагенным дзеяннем.
Пры недахопе эргакальцыферола ў дзяцей развіваецца рахіт, у дарослых — размякчэнне касцей, карыес; лішак эргакальцыферола выклікае ўтварэнне камянёў у нырках і інш.
Прэпараты эргакальцыферола (спіртавыя і масляныя растворы, дражэ) выкарыстоўваюць у медыцыне для прафілактыкі і лячэння рахіту і іншых парушэнняў абмену фосфару і кальцыю.