Эрлангенска-Нюрнбергскі ўніверсітэт
From Wikipedia, the free encyclopedia
Эрлангенска-Нюрнбергскі ўніверсітэт (афіцыйна Універсітэт Фрыдрыха і Аляксандра ў Эрлангене і Нюрнбергу, ням.: Friedrich-Alexander-Universität Erlangen-Nürnberg) — універсітэт у Германіі. Быў заснаваны герцагам Фрыдрыхам Брандэнбург-Байрайцкім у 1742 годзе ў Байрайце, а ў 1743 годзе пераведзены ў Эрланген. Сродкі ўніверсітэта, першапачаткова вельмі абмежаваныя, паступова пашыраліся; шмат для ўніверсітэта было зроблена маркграфам Аляксандрам; універсітэт, з прычыны гэтага, носіць імя Фрыдрых — Аляксандраўскага. З 1889 года ўніверсітэт размяшчаецца ў адмыслова збудаваным для яго будынку. У былым маркграфскім палацы знаходзіцца ўніверсітэцкая бібліятэка (180 тыс. томаў, 1700 рукапісаў, калекцыя рысункаў галандскіх і нямецкіх вялікіх майстроў — Дзюрэра і інш.). У адмысловых будынках размяшчаюцца анатамічны, заолага-заатамічны, фізічны і фармакалагічны інстытуты і хімічная лабараторыя. Іншыя дапаможныя ўстановы ўніверсітэта: шпіталь, хірургічная, афтальмалагічная і акушэрская клінікі, патолагаанатамічны і фізіялагічны інстытуты, мінералагічны кабінет, батанічны сад. У 1901 годзе ва ўніверсітэце было студэнтаў — 977, слухачоў — 17, навучальнікаў было — 60. Перад універсітэтам помнік заснавальніку ўніверсітэта маркграфу Фрыдрыху.
Эрлангенска-Нюрнбергскі ўніверсітэт | |
---|---|
Friedrich-Alexander-Universität Erlangen-Nürnberg | |
Арыгінальная назва | Friedrich-Alexander-Universität Erlangen-Nürnberg |
Заснаваны | 1742 |
Рэктар | Карл-Дытэр Груске |
Студэнты | 27 299 (2009/10 год) |
Прафесары | 550 (2010) |
Выкладчыкаў | 12 000 (2010) |
Размяшчэнне | Эрланген, Нюрнберг |
Сайт | uni-erlangen.de |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
У наш час ва ўніверсітэце навучаецца больш за 25 000 студэнтаў.