Этнічная тэрыторыя беларусаў
тэрыторыя кампактнага рассялення беларусаў як этнаса. З гэтай тэрыторыяй звязаны этнагенез беларусаў і іх этнічная гісторыя / From Wikipedia, the free encyclopedia
Этні́чная тэрыто́рыя белару́саў — тэрыторыя кампактнага рассялення беларусаў як этнаса. З гэтай тэрыторыяй звязаны этнагенез беларусаў і іх этнічная гісторыя. Геаграфічнае асяроддзе, якое належыць этнічнай тэрыторыі, гэта не толькі прастора пражывання народа, але і жыццёвая аснова, якая абумоўлівае спецыфіку матэрыяльнай (гаспадарчыя заняткі, тыпы пасяленняў, асаблівасці прасторавых кантактаў) і духоўнай культуры.