Юркевіцкі сельсавет
адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Жыткавіцкім раёне Гомельскай вобласці Беларусі / From Wikipedia, the free encyclopedia
Юрке́віцкі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Жыткавіцкага раёна Гомельскай вобласці Беларусі. Адміністрацыйны цэнтр — вёска Юркевічы.
Юркевіцкі сельсавет | |
---|---|
Краіна | Беларусь |
Уваходзіць у | Жыткавіцкі раён |
Уключае | 8 населеных пунктаў |
Адміністрацыйны цэнтр | Юркевічы |
Дата ўтварэння | 20 жніўня 1924 |
Насельніцтва (2019) | 699 |
Часавы пояс | UTC+03:00 |
Код аўтам. нумароў | 3 |
Утвораны 20 жніўня 1924 года ў складзе Жыткавіцкага раёна Мазырскай акругі БССР. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Жыткавіцкім раёне БССР. З 21 чэрвеня 1935 года ў Жыткавіцкім раёне Мазырскай акругі, з 20 лютага 1938 года — Палескай вобласці, з 8 студзеня 1954 года — Гомельскай вобласці. 26 верасня 1968 года ў склад Мілевіцкага сельсавета перададзены вёскі Новыя Залюцічы і Новыя Мілевічы[1]. На 1 студзеня 1974 года ў складзе Юркевіцкага сельсавета 7 населеных пунктаў[2]. 26 сакавіка 1987 года — у склад Ленінскага сельсавета вёскі Наваленін і Сукачы[3]. 26 верасня 2006 года ў склад сельсавета з Людзяневіцкага сельсавета перададзены вёскі Лагвошчы, Падвосце, Пясчанікі[4].
Насельнітва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 949 чалавек[5], з іх 95,8 % — беларусы, 2,2 % — рускія, 1,3 % — украінцы[6]; паводле перапісу 2019 года — 699 чалавек[7].