Юрый Барысавіч Нарштэйн
From Wikipedia, the free encyclopedia
Юрый Барысавіч Нарштэйн (руск.: Юрий Борисович Норштейн; нар. 15 верасня 1941, в. Андрэеўка, Каменскі раён, Пензенская вобласць) — савецкі і расійскі рэжысёр мультыплікацыі, аніматар, сцэнарыст, мастак. Мультфільм «Вожык у тумане» (1975) названы «лепшым мультфільмам усіх часоў» паводле апытання 140 кінакрытыкаў розных краін у 2003 годзе[3]. Другое месца ў гэтым жа рэйтынгу заняў мультфільм Ю. Нарштэйна «Казка казак» (1979). Працуе ў ручной тэхніцы шматслойнай перакладкі. Цікавіцца сучаснымі накірункамі мультыплікацыі і кінематографа, але сам па мастацкіх меркаваннях адмаўляецца карыстацца камп’ютарнай анімацыяй. Японскі рэжысёр анімэ Хаяо Міядзакі назваў Юрыя Нарштэйна сваім настаўнікам.
Хуткія факты Юрый Барысавіч Нарштэйн, Дата нараджэння ...
Юрый Барысавіч Нарштэйн | |
---|---|
руск.: Юрий Борисович Норштейн | |
Дата нараджэння | 15 верасня 1941(1941-09-15)[1][2][…] (82 гады) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства |
СССР, Расія |
Жонка | Франчэска Альфрэдаўна Ярбусава[d][2] |
Месца працы | |
Прафесія | кінарэжысёр, акцёр, сцэнарыст, мастак-мультыплікатар, мастак, рэжысёр |
Кірунак | эксперыментальная анімацыя |
Прэміі | |
Узнагароды | |
IMDb | ID 0635956 |
norshteyn.ru | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Закрыць