Юэн Мак-Грэгар
From Wikipedia, the free encyclopedia
У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Мак-Грэгар.
Юэн Гордан Мак-Грэгар (англ.: Ewan Gordon McGregor, [ˈjuːən ˈɡɔːdən məˈɡrɛɡə]; нар. 31 сакавіка 1971, Перт, Шатландыя) — папулярны шатландскі акцёр . Лаўрэат прэміі BAFTA (1997, 2004).
Хуткія факты Юэн Мак-Грэгар, Імя пры нараджэнні ...
Юэн Мак-Грэгар | |
---|---|
Ewan McGregor | |
Імя пры нараджэнні | Юэн Гордан Мак-Грэгар |
Дата нараджэння | 31 сакавіка 1971(1971-03-31)[1][2][…] (53 гады) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | |
Жонка | Іў Маўракіс[d] і Mary Elizabeth Winstead[d][4] |
Дзеці | Clara McGregor[d] і Jamyan McGregor[d] |
Адукацыя | |
Прафесія | акцёр, спявак, тэатральны акцёр, акцёр агучвання, кінарэжысёр, тэлепрадзюсар |
Кар’ера | 1993 — наш час |
Узнагароды | |
IMDb | ID 0000191 |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Закрыць
Акцёр здымаецца як у незалежным кіно, так і ў высокабюджэтных галівудскіх праектах. Найбольш вядомыя фільмы з яго ўдзелам — «На ігле» (1996), «Інтымны дзённік» (1996), «Мулен Руж!» (2001), «Буйная рыба» (2003), «Да д’ябла любоў!» (2003), «Востраў» (2005), тры часткі эпапеі «Зорныя войны» (1999, 2002, 2005), «Я кахаю цябе, Філіп Морыс» (2009) і экранізацыя рамана Дэна Браўна «Анёлы і дэманы» (2009). У цяперашні час з’яўляецца адным з самых запатрабаваных акцёраў Вялікабрытаніі.