Ядвігін Ш.
From Wikipedia, the free encyclopedia
Ядвігін Ш., сапраўднае імя Антон Іванавіч Ляві́цкі (4 (16) студзеня 1869 , маёнтак Добасна, цяпер а/г Добасна Кіраўскага раёна Магілёўскай вобласці — 24 лютага 1922, Вільня) — беларускі празаік , публіцыст , фельетаніст, драматург , паэт , перакладчык, літаратуразнавец, палітык, адзін з пачынальнікаў беларускай мастацкай прозы[1].
Ядвігін Ш. | |
---|---|
Асабістыя звесткі | |
Псеўданімы | Ядвігін Ш. |
Дата нараджэння | 4 (16) студзеня 1869 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 24 лютага 1922(1922-02-24) (53 гады) |
Месца смерці | |
Пахаванне | |
Грамадзянства | |
Жонка | Люцыя Аляксандраўна Лявіцкая[d] |
Дзеці | Ванда Лявіцкая, Лявон Антонавіч Лявіцкі[d] і Вацлаў Антонавіч Лявіцкі[d] |
Альма-матар | |
Прафесійная дзейнасць | |
Род дзейнасці | драматург, публіцыст, літаратуразнавец, перакладчык, паэт, журналіст |
Мова твораў | беларуская і польская |
Грамадская дзейнасць | |
Партыя | |
Творы ў Вікікрыніцах | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Яго літаратурная творчасць шматжанравая. Ён вядомы як аўтар баек у прозе, лірычнага апавядання, сатырычнай замалёўкі, дарожных нататкаў, фельетона, мастацкай публіцыстыкі, мемуараў. Вялікае значэнне для станаўлення буйной празаічнай формы беларускай літаратуры меў яго раман «Золата». Творчасць Ядвігіна Ш. адыграла значную ролю ў фарміраванні норм беларускай літаратурнай мовы, удасканаленні сістэмы яе стылістычных сродкаў, пашырэнні выяўленчых магчымасцей.