Яечкі
From Wikipedia, the free encyclopedia
Яечкі, тэсцікулы (лац.: testes, testiculus, грэч. Ὄρχις) — парныя мужчынскія палавыя залозы млекакормячых жывёл і чалавека, у якіх выпрацоўваюцца сперматазоіды і сакратуюцца андрагены, галоўным чынам тэстастэрон.
Хуткія факты Яечкі, Лімфадрэнаж ...
Яечкі | |
---|---|
Лімфадрэнаж | Lumbar lymph nodes[d] |
Артэрыяльнае кровазабеспячэнне | testicular artery[d] |
Венозны адток | testicular vein[d] |
Развіццё анатамічнай структуры | male gonad development[d] |
Гамалагічна ў іншага полу | ovary[d] |
Код NCI Thesaurus | C12412 |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Закрыць
Яечкі плода ўтвараюцца ў брушной поласці, але да моманту нараджэння апускаюцца ў машонку, дзе знаходзіцца пры больш нізкай тэмпературы, што спрыяе ўтварэнню і развіццю сперматазоідаў. Біяхімічнае выспяванне сперматазоідаў адбываецца ў прыдатку яечкаў, дзе сакратуецца і вадкасць, якая разбаўляе сперму. Найбольш частае запаленчае захворванне яечкаў — архіт.