Якуцкая вобласць
вобласць Расійскай імперыі / From Wikipedia, the free encyclopedia
Якуцкая вобласць — гістарычная адміністрацыйная адзінка ў складзе Расійскай імперыі і РСФСР (да 1920).
Якуцкая вобласць | |||
---|---|---|---|
|
|||
Краіна | |||
Уваходзіць у |
|
||
Адміністрацыйны цэнтр | |||
Дата ўтварэння | 1805 | ||
Дата скасавання | 1920 | ||
Насельніцтва |
|
||
Плошча | 3 489 689 км² | ||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Адміністрацыйны цэнтр — горад Якуцк.
Якуцкая вобласць з красавіка 1920 года паводле рашэння Сібрэўкама была пераўтворана ў асаблівы раён Іркуцкай губерні, потым, з верасня 1920 года абвешчана самастойнай Якуцкай губерняй. 27 красавіка 1922 года ў складзе РСФСР была ўтворана Якуцкая АССР, якая ўключыла ў сябе Якуцкую губерню без раёна Ніжняй Тунгускі, (які ўвайшоў у склад Кірэнскага павета Іркуцкай губерні), Хатанга-Анабарскі раён Енісейскай губерні, Алёкмінска-Сунтарскую воласць Кірэнскага павета Іркуцкай губерні і ўсе астравы Паўночнага Ледавітага акіяна, размешчаныя паміж мерыдыянамі 84° і 140½° усходняй даўгаты. У наш час большая частка гэтай тэрыторыі ўваходзіць у Рэспубліку Саха (Якуція).