Браты Райт
Амерыканскія піянеры авіяцыі, вынаходнікі самалётаў / From Wikipedia, the free encyclopedia
Браты́ Уі́лбур і О́рвіл Райт (англ.: Wilbur Wright (1867—1912) і англ.: Orville Wright (1871—1948)) — два амерыканцы, за якімі ў большасці краін свету прызнаецца прыярытэт[2][3][4] вынаходства і пабудовы першага ў свеце самалёта (спрэчка пра першасць з Альберта Сантас-Дзюмонам), здольнага да лёту, а таксама здзяйсненне першага кіраванага лёту чалавека на апараце цяжэй паветра з рухавіком 17 снежня 1903 года. Праз два гады браты змаглі развіць праект у першы практычна эксплуатаваны самалёт. Нягледзячы на тое, што браты Райт не былі першымі, хто пабудаваў і здзейсніў лёт на эксперыментальным самалёце, яны былі першымі, хто мог кіраваць такім лётам у паветры, што зрабіла магчымым далейшае развіццё самалётабудавання ў свеце.
Уілбур Райт | |
---|---|
англ.: Wilbur Wright | |
Род дзейнасці | лётчык, вынаходнік, авіяканструктар |
Дата нараджэння | 16 красавіка 1867(1867-04-16) |
Месца нараджэння | Мілвіл (англ.) (бел., Індыяна, ЗША |
Дата смерці | 30 мая 1912(1912-05-30) (45 гадоў) |
Месца смерці | Дэйтан, Агая, ЗША |
Бацька | Мілтан Райт |
Маці | С'юзан Кэтрын Кернер |
Узнагароды і прэміі | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы[1] |
Орвіл Райт | |
---|---|
англ.: Orville Wright | |
Род дзейнасці | лётчык, вынаходнік, авіяканструктар |
Дата нараджэння | 19 жніўня 1871(1871-08-19) |
Месца нараджэння | Дэйтан, Агаё, ЗША |
Дата смерці | 30 студзеня 1948(1948-01-30) (76 гадоў) |
Месца смерці | Дэйтан, Агаё, ЗША |
Бацька | Мілтан Райт |
Маці | С'юзан Кэтрын Кернер |
Узнагароды і прэміі |
Медаль Эліята Крэсана (руск.) (бел. (1914) |
Медыяфайлы на Вікісховішчы[1] |
Найбуйнейшым фундаментальным дасягненнем братоў Райт было адкрыццё імі трох восяў кручэння самалёта (руск.) (бел., што дазволіла пілотам эфектыўна кіраваць самалётам і падтрымваць яго раўнавагу падчас лёту[5].
Гэты метад стаў асноўным і такім застаецца да цяперашняга часу для ўсіх тыпаў самалётаў[6][7]. З пачатку сваіх даследаванняў тэорыі лёту браты Райт засяродзіліся на вывучэнні пытанняў кіравання лятаючым апаратам замест таго, каб знаходзіць магчымасць усталёўваць магутнейшыя рухавікі, як гэта рабілі іншыя эксперыментатары. Іх эксперыменты з аэрадынамічнай трубой (руск.) (бел. далі больш дадзеных, чым усе іншыя эксперыменты піянераў авіяцыі, даўшы ім магчымасць праектаваць і будаваць больш эфектыўныя крылы і прапелеры[8][9]. Атрыманы імі патэнт ЗША нумар 821393 выдадзены на вынаходства сістэмы аэрадынамічнага кіравання, што ажыццяўляецца з дапамогай паверхняў самалёта[10].
Патрэбныя тэхнічныя веды браты Райт набылі, працуючы многія гады ў сваёй краме, дзе прадавалі друкаваныя прэсы, ровары, рухавікі, і іншыя механізмы[11].
Прыярытэт братоў Райт як вынаходнікаў самалёта аспрэчваецца рознымі людзьмі і арганізацыямі.