9-я танкавая дывізія СС «Хоэнштаўфен»
From Wikipedia, the free encyclopedia
9-я танкавая дывізія СС “Хоэнштаўфен” — бронетанкавая дывізія, якая прымала ўдзел у баях як на усходнім, так і на заходнім фронце Другой Сусветнай вайны. Дывізія пачала фарміравацца па загаду ад 31 снежня 1942 года. Складалася дывізія з навабранцаў-немцаў 18-гадовага ўзроста і часткі дасведчаных салдат і афіцэраў дывізіі СС “Лейбштандарт Адольф Гітлер”. Першы бой дывізіі адбыўся ў сакавіку 1944 года каля ўкраінскага мястэчка Цярнопаль. Потым, у чэрвені 1944 года, дывізію перакінулі ў Нармандыю. Пасля адступлення з Францыі вайсковае фармаванне адыйшло ў раён галандскага горада Арнэм для папаўнення складу і рамонту тэхнікі. Была задзейнічана ў адбіцці парашутнай высадкі саюзнікаў у дадзеным раёне. Прымала ўдзел у ардэнскім наступе немцаў узімку 1944 – 1945 гадоў. Пасля паразы ў Ардэнах дывізія рушыла на ўсход, каб прыняць месца ў баях на захад ад Будапешта ў лютым-сакавіку 1945 года. Адступіла дывізія ў Аўстрыю, дзе здалася прасоўваючымся наперад амерыканскім войскам 5 траўня 1945 года каля аўстрыйскага горада Штайр.
9-я танкавая дывізія СС «Хоэнштаўфен» | |
---|---|
Гады існавання | 1943 — 1945 |
Краіна | Трэці рэйх |
Падпарадкаванне | рэйхсфюрару СС |
Уваходзіць у | СС |
Тып | пяхота |
Функцыя | вядзенне баявых дзеянняў, спецаперацыі |
Дэвіз | ням.: Meine Ehre heißt Treue (Мой гонар завецца вернасцю) |
Удзел у | Другая сусветная вайна |