У паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл.
Астравыя.
Падсямейства Астравыя (лац.: Asteroideae) — адно з двух (паводле традыцыйнай класіфікацыі) ці адно прыкладна з дванаццаці (паводле сучаснай сістэмы класіфікацыі, якая ўлічвае даныя філагенетычнага аналізу) падсямействаў сямейства Астравыя.
Хуткія факты Навуковая класіфікацыя, Міжнародная навуковая назва ...
Закрыць
Падсямейства Астравых аб'ядноўвае больш за тысячу родаў і больш за шаснаццаць тысяч відаў, у той час як другое падсямейства, Cichorioideae, або Латукавыя (Lactucoideae), або Liguliflorae, складаецца прыкладна з двухсот родаў і чатырох тысяч відаў.