David Bowie (альбом)
альбом Дэвіда Боўі / From Wikipedia, the free encyclopedia
«David Bowie» — дэбютны студыйны альбом брытанскага музыкі Дэвіда Боўі, выдадзены ў 1967 годзе на лэйбле «Deram Records». Яго змест мае мала агульнага з тым тыпам музыкі, які пазней зрабіў Боўі знакамітым, такім, як фолк-рок з «Space Oddity», ці глэм-рок з «The Rise and Fall of Ziggy Stardust and the Spiders from Mars». Рэдактары «New Musical Express» Рой Кар і Чарлз Шаар Мюрэй адзначылі: «Слухачы, прывучаныя да іміджу Боўі ў сямідзесятых гадах, верагодна, знойдуць гэты дэбютны альбом шакіруючым ці проста дзіўным».
Хуткія факты Студыйны альбом Дэвід Боўі, Дата выпуску ...
David Bowie | ||||
---|---|---|---|---|
Студыйны альбом Дэвід Боўі | ||||
Дата выпуску | 1 чэрвеня 1967 | |||
Запісаны | 14 лістапада 1966 — 25 лютага 1967 | |||
Жанр | псіхадэлічны поп, псіхадэлічны фолк, барока-поп, мюзік-хол | |||
Працягласць | 37:07 | |||
Прадзюсар | Майк Вернан | |||
Мова песень | англійская | |||
Лэйбл | Dream Records | |||
Прафесійныя рэцэнзіі | ||||
Храналогія Дэвід Боўі | ||||
|
Закрыць