Explorer 1
From Wikipedia, the free encyclopedia
Explorer 1 (бел.: Даследчык 1) або 1958 Alpha 1 — першы запушчаны штучны спадарожнік Зямлі ЗША. Пуск адбыўся а 3:48 UTC 1 лютага 1958 камандай Вернера фон Браўна. Аднак сапраўдным першым спадарожнікам ЗША быў Vanguard TV3, але пры яго запуску адбылася аварыя ракеты-носьбіта і ён быў запушчаны паўторна толькі 17 сакавіка 1958.
Explorer 1 | |
---|---|
англ.: Explorer 1 | |
Краіна | ЗША |
Спадарожнік | Зямлі |
Касмічная праграма | Explorer |
Наступны | Explorer 2 |
Абарачэнняў | ~56.000 |
Час запуску | 03:48 1 лютага 1958 |
Ракета-носьбіт | Juno I |
Тэрмін працы | 111 дзён |
NSSDC ID | 1958-001A |
Маса | 13,97 кг |
Вялікая паўвось | 7.832,2 км |
Эксцэнтрысітэт | 0,139849 |
Нахіленне | 33,24° |
Перыяд абарачэння | 114,8 хв |
Апагей | 2.550 км |
Перыгей | 358 км |
Фон Браўну па палітычных прычынах не давалі дазволы на запуск першага амерыканскага спадарожніка, і падрыхтоўка да Explorer 1 пачалася сур’езна толькі пасля аварыі Vanguard TV3.
Арбіта Explorer 1 была прыкметна вышэй арбіты першага ШСЗ, і калі ў перыгее лічыльнік Гейгера дэманстраваў чаканае касмічнае выпраменьванне, якое было ўжо вядома па запусках вышынных ракет, то ў апагеі ён наогул не даваў сігналу. Джэймс ван Ален выказаў здагадку, што ў апагеі лічыльнік уваходзіць у насычэнне з-за знадта высокага ўзроўня апрамянення. Ён разлічыў, што ў гэтым месцы могуць знаходзіцца пратоны сонечнага ветра, захопленыя магнітным полем Зямлі ў своеасаблівую пастку. Іншые дадзеныя пацвердзілі гэту гіпотэзу, і радыяцыйныя пояса вакол Зямлі завуць паясамі ван Алена.
Спадарожнік Explorer 1 спыніў радыёперадачы 28 лютага 1958 года, знаходзіўся на арбіце да сакавіка 1970 года.