MycoBank
From Wikipedia, the free encyclopedia
MycoBank — праект, мэтай якога з'яўляецца рэгістрацыя і захоўванне звестак пра мікалагічныя наменклатуры грыбоў, а таксама звязаных з ёю даных, напрыклад, апісанняў і ілюстрацый новых таксонаў. Пры рэгістрацыі назвы новага таксона эксперты правяраюць яго адпаведнасць патрабаванням Міжнароднага кодэкса батанічнай наменклатуры каб пазбегнуць наменклатурных памылак, пры гэтым усе паданыя аўтарамі звесткі застаюцца канфідэнцыйнымі да моманту афіцыйнага апублікавання назвы.
Хуткія факты URL, Камерцыйны ...
MycoBank | |
---|---|
URL | mycobank.org |
Камерцыйны | Не |
Тып сайта | База даных |
Рэгістрацыя | Так |
Мова(-ы) | англійская |
Закрыць
Анлайнавая база даных MycoBank дазваляе таксама атрымаць інфармацыю аб усіх раней апублікаваных назвах таксонаў грыбоў рангам ад царства да віду і ніжэй.