u-кварк
From Wikipedia, the free encyclopedia
u-кварк або верхні (англ.: up) кварк, належыць да першага пакалення фундаментальных ферміёнаў, мае зарад +(2/3)e. Як і ўсе кваркі, удзельнічае ва ўсіх чатырох тыпах узаемадзеянняў: моцным, слабым, электрамагнітным, гравітацыйным. Разам з d-кваркамі u-кваркі ўтвараюць нуклоны (пратоны і нейтроны), якія з'яўляюцца асноўнымі складнікамі атамнага ядра. Пратон складаецца з двух u-кваркаў і аднаго d-кварка, а нейтрон — з аднаго u-кварка і двух d-кваркаў. Існуюць і іншыя адроны, якія змяшчаюць u-кваркі. Антычасціцай u-кварка з'яўляецца u-антыкварк, які адрозніваецца ад u-кварка знакам некаторых характарыстык узаемадзеянняў. На сучасным узроўні ведаў u-кварк з'яўляецца бесструктурнай часціцай, гэта значыць сапраўды элементарнай, як і іншыя кваркі і лептоны. У свабодным стане u-кварк не назіраўся.
сімвал | u |
---|---|
маса | 2,01(3) МэВ/c2 |
статыстыка | Ферміён |
група | Кварк |
пакаленне | Першае |
узаемадзеянне |
моцнае, слабае, электрамагнітнае, гравітацыйнае |
квантавыя лікі | |
электрычны зарад | +2/3 e |
спін | ½ |
каляровы зарад | r, g, b |
лік спінавых станаў | 2 |
Іншыя ўласцівасці і звесткі | |
састаў часціцы | Элементарная часціца |
адкрыта | 1967 |
тэарэтычна абгрунтавана | Гел-Ман, Цвейг (1964) |
Існаванне u-кварка было пастуліравана Мюрэем Гел-Манам і Джорджам Цвейгам у працах 1964 г., а эксперыментальнае ўказанне на існаванне было атрымана ў 1968 г. у Нацыянальнай паскаральнай лабараторыі SLAC.