Ібаданскі ўніверсітэт
From Wikipedia, the free encyclopedia
Ібаданскі ўніверсітэт (англ.: University of Ibadan) — найстарэйшы з універсітэтаў Федэратыўнай Рэспублікі Нігерыя, вядомая навучальная, навуковая і інтэлектуальнае ўстанова неарабскай зоны Нігерыі. Размешчаны на паўднёвым-захадзе краіны ў 8-мі км ад цэнтра г. Ібадан ў штаце Оё.
Карыстаецца рэпутацыяй адной з самых прэстыжных афрыканскіх вышэйшых навучальных устаноў і інтэлектуальных цэнтраў на поўдзень ад Сахары. Запазычаная ў Захаду англасаксонская традыцыя дазволіла яму дынамічна развівацца.
Мае добра развітую інфраструктуру адукацыі, пад яго эгідай выходзіць у свет вялікая колькасць навуковых перыядычных выданняў, часопісаў і зборнікаў.