Індыга
хімічнае злучэнне / From Wikipedia, the free encyclopedia
Індыга (ісп.: indigo), 2-(1,3-дыгідра-3-окса-2H-індол-2-ілідэн)-1,2-дыгідра 3H-індол-3-ён, (δ2,2'-бііндалін)-3,3'-дыён — крышталі фіялетавага колеру, маларастваральныя ў большасці арганічных растваральнікаў (слаба раствараецца ў нітрабензоле, хлараформе). Выкарыстоўваецца як кубавы фарбавальнік. Пры сульфаванні атрымліваецца індыгакармін, яго ўжываюць як акісляльна-аднаўленчы індыкатар, для падрыхтоўкі чарніла, сінькі, акварэльных фарбаў. Індыга з’яўляецца шматтанажным (выкарыстоўваецца ў вялікіх колькасцях) прадуктам, вялікая частка якога ідзе на афарбоўку валакна пры вытворчасці джынсавай тканіны. 6,6'-Дыброміндыга — фарбавальны кампанент тырскага пурпуру.
Хуткія факты Агульныя, Фізічныя ўласцівасці ...
Індыга | |
Агульныя | |
---|---|
Хім. формула | C₁₆H₁₀N₂O₂ |
Фізічныя ўласцівасці | |
Стан (ст. ум.) | цвёрды |
Малярная маса | 262.27 г/моль |
Шчыльнасць | 1,199 г/см³ |
Тэрмічныя ўласцівасці | |
Тэмпература плаўлення | +390 392... °C |
Класіфікацыя | |
Рэг. нумар CAS | 482-89-3 |
PubChem | 135436515 |
Рэг. нумар EINECS | 207-586-9 |
SMILES | |
RTECS | DU2988400 |
ChemSpider | 4477009 |
Закрыць
У паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Індыга (значэнні).