Інжынерныя войскі
From Wikipedia, the free encyclopedia
Інжынерныя войскі (ІВ) — вайсковыя фарміраванні (спецыяльныя войскі) узброеных сіл (УС), прызначаныя для інжынернага забеспячэння (абсталявання тэрыторыі, інжынернай разведкі, суправаджэння войскаў у наступе і да т.п.) ваенных (баявых) дзеянняў.
У склад інжынерных войскаў уваходзяць органы кіравання, установы, прадпрыемствы, інжынерна-сапёрныя, інжынерна-дарожныя, пантонныя і іншыя злучэнні, воінскія часці і падраздзяленні.
Ва УС розных дзяржаў могуць таксама насіць назву Корпус інжынераў, Інжынерны корпус, Ваенна-будаўнічыя войскі і гэтак далей.
Сваё прафесійнае свята служачыя Інжынерных войскаў адзначаюць 21 студзеня.