Інтэрфейс
From Wikipedia, the free encyclopedia
Інтэрфе́йс (ад англ.: interface — паверхня падзелу, перагародка) або стык — сукупнасць сродкаў і метадаў узаемадзеяння паміж элементамі сістэмы.
У залежнасці ад кантэксту, тэрмін адносіцца як да асобнага элемента (інтэрфейс элемента), так і да груп элементаў (інтэрфейс спалучэння элементаў).
Прыклады:
- лейцы — галоўны элемент інтэрфейсу паміж канём і кучарам (лейцы — інтэрфейс сістэмы «конь — кучар»). З іншага боку лейцы — інтэрфейс (кіравання) каня;
- руль, педалі газу і тормаза, ручка КПП — інтэрфейс (кіравання) аўтамабіля, а таксама інтэрфейс сістэмы «кіроўца — аўтамабіль». Для аўтамеханіка ж інтэрфейснымі элементамі з’яўляюцца зусім іншыя прылады — мац узроўню масла, напрыклад;
- электрычныя відэлец і разетка — з’яўляюцца інтэрфейсам энергазабеспячэння большасці побытавых прыбораў;
- клавіятура і мыш — з’яўляюцца інтэрфейсам камп’ютара ў кантэксце «карыстальнік — ЭВМ»;
- адрас электроннай пошты — з’яўляецца камунікацыйным інтэрфейсам карыстальніка інтэрнэту;
- англійская мова — асноўны камунікацыйны інтэрфейс паміж карыстальнікамі інтэрнэту;
- пратакол перадачы даных — частка інтэрфейсу кліент-сервернай архітэктуры;
- паданне рэзюмэ і гутарка — часткі сістэмы «працэс працаўладкавання»;
Гэты тэрмін выкарыстоўваецца практычна ва ўсіх галінах навукі і тэхнікі. Яго значэнне датычна любога спалучэння сутнасцяў падчас іх узаемадзеяння. Пад інтэрфейсам разумеюць не толькі прылады, але і правілы (пратакол) узаемадзеяння гэтых прылад.
У кантэксце асобнага элемента інтэрфейс элемента супрацьпастаўлены рэалізацыі элемента (унутранай будове і функцыянаванню). Карыстальніку элемента няма неабходнасці ведаць, як рэалізаваны элемент, каб кіраваць ім, але элемент павінен даць інтэрфейс кіравання. Напрыклад, кіроўцу зусім не абавязкова ведаць, як працуе рухавік, каб кіраваць аўтамабілем, дастаткова ўмець карыстацца інтэрфейсам аўтамабіля (рулём і педалямі).