Інфармацыйныя тэхналогіі
From Wikipedia, the free encyclopedia
Інфармацыйныя тэхналогіі (ІТ, ад англ.: information technology, IT — чытаецца ай-ці) — шырокі клас дысцыплін і абласцей дзейнасці, якія адносяцца да тэхналогіі кіравання і апрацоўкі даных. Інфармацыйныя тэхналогіі уключаюць у сябе ўсе аспекты, звязаныя з ужываннем вылічальнай тэхнікі, захоўваннем звестак, телекамунікацыяй і перадачай звестак па лініях сувязі.
У апошні час пад інфармацыйнымі тэхналогіямі часцей за ўсё разумеюць камп’ютарныя тэхналогіі. У прыватнасці, ІТ маюць справу з выкарыстаннем камп’ютараў і праграмнага забеспячэння для збору, апрацоўкі, пераўтварэння, абароны, захоўвання і перадачы інфармацыі. Спецыялістаў па камп’ютарнай тэхніцы і праграмаванню часта завуць ІТ-спецыялістамі.
Паводле азначэння, прынятага ЮНЕСКА, ІТ — гэта комплекс узаемазвязаных навуковых, тэхналагічных і інжынерных дысцыплін, якія вывучаюць метады эфектыўнай арганізацыі працы людзей, занятых апрацоўкай і захоўваннем інфармацыі; вылічальную тэхніку і метады ўзаемадзеяння з людзьмі і вытворчым абсталяваннем, іх практычныя прыкладанні, а таксама звязаныя з усім гэтым сацыяльныя, эканамічныя і культурныя праблемы. Самі ІТ патрабуюць складанай падрыхтоўкі, вялікіх першапачатковых выдаткаў і навукаёмістай тэхнікі. Іх увядзенне павінна пачынацца з стварэння матэматычнага забеспячэння, фарміравання інфармацыйных патокаў у сістэмах падрыхтоўкі спецыялістаў.
Асноўныя рысы сучасных ІТ:
- камп’ютарная апрацоўка інфармацыі па зададзеных алгарытмах;
- захоўванне вялікіх аб’ёмаў інфармацыі на машынных носьбітах;
- перадача інфармацыі на любыя адлегласці ў абмежаваны час.