Італьянскае ўварванне ў Албанію — уварванне італьянскіх войскаў у Албанскае каралеўства, якое завяршылася яе анексіяй (7—12 красавіка 1939 года)
Хуткія факты Італьянскае ўварванне ў Албанію, Дата ...
Італьянскае ўварванне ў Албанію |
---|
Італьянскія салдаты на ўзбярэжжы Албаніі |
Дата |
7—12 красавіка 1939 |
Месца |
Албанія |
Вынік |
Перамога Італіі |
Змены |
Анексія Албаніі Італіяй |
Праціўнікі |
|
Камандуючыя |
|
Сілы бакоў |
22.000 чалавек 400 самалётаў
| 14.000 чалавек
|
|
Страты |
25 забітых 97 параненых
| 160 забітых
|
|
|
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Закрыць
Дагаворы 1926, 1927 і 1935 гадоў паміж Албаніяй і Італіяй фактычна пазбавілі першую палітычнай самастойнасці. Албанскі кароль Ахмет Зогу падаў Італіі права выступаць «гарантам» Албаніі. Таму Мусаліні не лічыў неабходнасцю анексію Албаніі. Італьянскі корпус уварвання налічваў 22 тысячы чалавек, для яго авіяцыйнай падтрымкі было выдзелена 400 самалётаў. 7 красавіка італьянскія войскі ўвайшлі ў Албанію, армія якой (14 тысяч чалавек, з якіх 12 тысяч нядаўнія рэзервісты) аказала ім малаважнае супраціўленне. 12 красавіка ў Тыране паміж Італіяй і Албаніяй была складзена «асабістая унія», якая азначала ўключэнне краіны ў склад Італьянскага каралеўства пры чыста фармальным захаванні албанскага ўрада. Кароль Зогу бег.